У Казахстане праходзіць рэферэндум па пытнні будаўніцтва АЭС
Рэферэндум у Казахстане / RFE/RL
У Казахстане праходзіць рэферэндум па пытнні будаўніцтва АЭС. Будаваць яе хоча Расія, але прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў лічыць, што даверыць гэта (вядома, у выпадку ўхвалення на галасаванні) трэба міжнароднаму кансорцыюму.
На гэты момант у Казахстане няма ніводнай атамнай электрастанцыі. Калі народ прагаласуе за АЭС — пабудаваць яе плануюць да 2035 года на ўзбярэжжы возера Балхаш.