У Казахстане абрынулася частка шматпавярховага дома, загінулі 9 чалавек
У пасёлку Шахан Карагандзінскай вобласці ў Казахстане абрынулася частка пяціпавярховага жылога дома. Загінулі 9 чалавек, а сярод іх трое малых дзяцей. Іх целы дасталі з-пад завалаў. Быў выратаваны 32-гадовы мужчына. Вядома, што акрамя яго ў бальніцы знаходзіцца адна пацярпелая дзяўчынка. У пад'ездзе, які абрынуўся, на момант выбуху было каля 30 чалавек.
Як інфармуе РІА "Новости", здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю. На разборы завалаў працуюць сотні ратавальнікаў, паліцэйскіх, выкарыстоўваецца цяжкая тэхніка. Мяркуецца, што прычынай здарэння стаў выбух ацяпляльнага катла, які знаходзіўся ў падвале дома.
Фота ратавальнікаў МУС Казахстана.