У катафалку, які перакуліўся пад Гроднам, везлі труну з целам
Пад Гроднам перакуліўся катафалк / newgrodno.by
У катафалку, які перакуліўся пад Гроднам, везлі труну з целам загінулага напярэдадні мужчыны, піша newgrodno.by.
У салоне машыны таксама былі супрацоўнікі рытуальнай службы. Ці пацярпелі яны ў ДТЗ, высвятляецца.
Як расказвала Еўрарадыё, аварыя адбылася ўдзень 4 студзеня пад Гроднам. На заснежанай дарозе на павароце да вёскі Сіўкава вылецеў у кювет і перакуліўся катафалк. Першапачаткова са словаў сведкі паведамлялася. што машына была парожняй.