Пад Гроднам перакуліўся катафалк
Аварыя з катафалкам / newgrodno.by
У аўтааварыю пад Гроднам трапіў катафалк, піша newgrodno.by.
Здарэнне адбылося не заснежанай дарозе каля павароту на вёску Сіўкава. Машына вылецела ў кювет і перакулілася. Сведка аварыі кажа, што катафалк быў "быццам бы пусты".
У Беларусі працягваюцца снегапады, на дарогах месцамі галалёдзіца. Дарэчы, 3 студзеня ў Гродзенскай вобласці было зафіксавана амаль два дзясяткі ДТЗ.