У Касцюковічах 19-гадовы кіроўца на Mitsubishi пратараніў сцяну (фота)

У Касцюковічах 19-гадовы кіроўца на Mitsubishi пратараніў сцяну нежылога будынка. Здарэнне адбылося ўвечары 30 чэрвеня. Легкавік быў пашкоджаны, з салона кіроўцу даставалі ратавальнікі з дапамогай спецінструментаў. Хлопец атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.

Абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі ДАІ, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота: МНС