У Італіі ад каранавіруса памерлі 11 чалавек, ён працягвае пашырацца ў Еўропе

У Італіі ад каранавіруса памерлі ўжо 11 чалавек. Колькасць заражаных перавышае тры сотні. І яны ёсць не толькі на поўначы краіны, але ўжо нават на Сіцыліі. Улады Італіі прымаюць захады бяспекі, у асобных раёнах уводзіцца каранцін.
Тым часам каранавірус працягвае пашырацца ў Еўропе. Выпадкі заражэння зафіксаваныя ў Аўстрыі, Швейцарыі, Харватыі і Румыніі. У Беларусі дагэтуль выпадкаў заражэння не было.
Калі сітуацыя не зменіцца і каранавірус не ўдасца хутка перамагчы, можа быць прынята рашэнне аб адмене футбольнага чэмпіянату Еўропы 2020 года і летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.