У Іспаніі аўтобус са студэнтамі трапіў у аварыю, загінулі 14 чалавек

У Іспаніі ў сур’ёзную дарожную аварыю трапіў аўтобус — загінула 14 чалавек. Таксама ёсць параненыя, перадае ВВС са спасылкай на замежныя СМІ. Аварыя здарылася ў Каталоніі, на трасе паміж Валенсіяй і Барселонай.
Аўтобус вёз групу студэнтаў прыкладна з 50 чалавек, якія вярталіся з фестывалю феерверкаў у Валенсіі. Кіроўца ў пэўны момант страціў кантроль над транспартным сродкам, той выскачыў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем.
Як паведамляюць замежныя інфармагенцтвы, большасць ахвяраў аўтакатастрофы — замежныя студэнты, якія прыбылі ў Іспанію па праграме абмену.