У Херсоне падарвалі рэстаран, дзе часта абедаюць акупанты
У Херсоне адбыўся выбух у рэстаране Nostalgie, дзе часта абедалі чыноўнікі акупацыйнай адміністрацыі. Пра гэта расказаў старшыня Херсонскай абласной ваеннай адмністрацыі Генадзь Лагута.
"Сённяшні выбух кажа, што барацьба ні на секунду не спыніцца і Херсоншчына — гэта Украіна", — цытуе ягоныя словы hromadske.ua.
Паводле інфармацыі Лагуты, пры выбуху былі параненыя людзі, якія знаходзіліся ў рэстаране. Хто менавіта пацярпеў, Лагута не ўдакладніў. Аднак загінулых няма.
У расійскіх СМІ паведамлялася, што ў выніку выбуху лёгкае раненне атрымаў афіцыянт.