У Хельсінкі прызямліўся пасажырскі самалёт з палаючым рухавіком

У Хельсінкі прызямліўся пасажырскі самалёт з палаючым рухавіком

Пасажырскі самалёт Boeing 787-9 Dreamliner прызямліўся ў аэрапорце Хельсінкі з прычыны пажару ў правым рухавіку, перадае БЕЛТА са спасылкай на замежныя агенцтвы.

Самалёт, які належыць авіякампаніі Japan Airlines, ляцеў з фінляндскай сталіцы ў Токіа. Але праз паўтары гадзіны пасля вылету ён вымушаны быў вярнуцца ў аэрапорт, калі загарэўся рухавік. Пажар рухавіка напалохаў пасажыраў. Па словах відавочцаў, на борце авіялайнера ўзнікла паніка.

Самалёт паспяхова прызямліўся з адным рухавіком. На зямлі яго сустракалі 12 пажарных экіпажаў.

Больш за 160 пасажыраў і 13 чальцоў экіпажа былі размешчаныя ў гатэлях Хельсінкі.