У хакейнай Лізе чэмпіёнаў "Нёман" па булітах прайграў "Цугу"

31 жніўня ў швейцарскім Цугу хакеісты аднайменнага клуба прымалі ў гасцях гродзенскі "Нёман". Сустрэча адбылася ў рамках групавога раўнда хакейнай Лігі чэмпіёнаў і скончылася паразай гасцей.
Беларуская каманда падчас гульні двойчы вырывалася наперад, але кожны раз гаспадары выраўноўвалі лік. У асноўны час гульня скончылася ўнічыю — 2:2. З беларускага боку шайбы забілі Ляўша і Лісічкін.
Вынік сустрэчы вырашыўся ў серыі булітаў, дзе ўдача была на баку гаспадароў — 3:2 на карысць "Цуга".