У Гродне затрымалі фатографа Яўгена Бузука
Яўген Бузук / t.me/hrodnaonelove/
У Гродне затрымалі фатографа Яўгена Бузука. Яго абвінавачваюць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў", піша @hrodnaonelove.
На відэа сілавікоў Бузук кажа, што ў Instagram нібыта прапаноўваў зніжку прыхільнікам "БЧБ-поглядаў". А яшчэ ў 2022-м пасля пачатку вайны ён ездзіў валанцёрам дапамагаць бежанцам на польска-украінскую мяжу. Яўген Бузук мае медыцынскую адукацыю, працаваў псіхіятрам.
Бузуку 41 год. За свае фотапрацы ён мае больш за дзясятак замежных узнагарод.