У Гродне аштрафавалі двух журналістаў

Суд Ленінскага раёна Гродна 19 жніўня аштрафаваў журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава на 4,5 млн рублёў кожнага (па 25 базавых велічыняў), перадае прэс-служба БАЖ.

Падставай для адміністрацый справы стаў відэасюжэт пра выставу літоўскіх лялек у Гродне, размешчаны на сайце тэлеканала “Белсат”. Журналістаў прызналі вінаватымі ў працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

Як падлічыла Беларуская асацыяцыя журналістаў, агульная сума штрафаў журналістам за працу без акрэдытацыі ў 2015 годзе складае ўжо больш за 146 мільёнаў рублёў.

Фота: svaboda.org