У Гомелі за ўдзел у пратэстах асудзілі шоўмена і прадпрымальніка
Ягор Зенчанка / homeldays.org
У Гомелі за ўдзел у пратэстах 2020-га асудзілі вядомага ў горадзе шоўмена і прадпрымальніка Ягора Зенчанку. Суддзя Аксана Шэвякова прызначыла 2 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Прысуд шоўмену і вядучаму фестываляў суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес 30 красавіка. Зенчанку прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх".
Дата затрымання Ягора Зенчанкі пакуль невядомая.