У Гомелі за рэпосты паўторна асудзілі мясцовага актывіста
Васіль Палякоў / svaboda.org
У Гомелі за рэпосты паўторна асудзілі мясцовага актывіста Васіля Палякова, паведамляюць праваабаронцы. Першы суд адбыўся 3 лістапада. Палякова асудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Тады яму прызначылі арышт на 15 сутак. Аднак на волю Васіль так і не выйшаў. Другі суд зноў зноў адправіў яго ў ІЧУ на 15 сутак.
Вядома, што Палякоў абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу.