У Гомелі затрымалі апазіцыйнага актывіста Васіля Палякова
Васіль Палякоў / svaboda.org
Апазіцыйнага актывіста Васіля Палякова затрымалі ў Гомелі. Пра гэта на сваёй старонцы паведаміў Анатоль Лябедзька.
"Выклікалі па позве, у якой быў указаны артыкул па адміністрацыйнай справе. Праз пару гадзін прывезлі ў кайданках дахаты. Правялі вобшук, забралі аргтэхнику, паперы. І, натуральна, Васіля. Калі яны ўжо нажаруцца сваёй нянавісцю, сваёй помстай, сваім страхам?!" — пракаментаваў Лябедзька.
Палякоў — былы настаўнік гісторыі, якога звольнілі па палітычных матывах. Ён быў актывістам Аб'яднанай грамадзянскай партыі і пэўны час узначальваў яе. Палякоў шматразова ўдзельнічаў у розных палітычных кампаніях.