У Гомелі вызвалілі прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Няпомняшчых

У Гомелі вызвалілі прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Няпомняшчых

У Гомелі вызвалілі прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Няпомняшчых. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў мясцовы грамадскі актывіст Васіль Палякоў.

Як паведамляла Еўрарадыё, 5 чэрвеня Няпомняшчага затрымалі цэнтры абласнога цэнтра. Палітык збіраўся ехаць ў сталіцу для ўдзелу ў пікеце. Меркавалася, што затрыманне звязанае з пікетам 31 траўня каля ўнівермага "Гомель". Там выступаў "кандыдат пратэсту".

Як піша Палякоў, у РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля ніякага пратаколу не складалі, Уладзіміру Няпомняшчых у асноўным задавалі пытанні пра блогера Сяргея Ціханоўскага, якога затрымалі 29 траўня ў Гродне і які знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.