У Гомелі раніцай “замініравалі” чыгуначны вакзал

У Гомелі раніцай “замініравалі” чыгуначны вакзал

У Гомелі болей за 230 чалавек эвакуявалі з чыгуначнага вакзала праз пагрозу выбуху. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Гомелькага аблвыканкама, інфармацыя пра міну, закладзеную на станцыі Гомель, паступіла на спецлінію 102 сёння ў 7.41.

Міліцыя абследавала ўсю тэрыторыю вакзала, правяла эвакуацыю з абодвух яго будынкаў, але выбуховага прыстасавання не знайшла.

Затое праваахоўнікі вылічылі  “сапёра”, які тэлефанаваў на лінію. Гэта беспрацоўны мужчына 1979 года нараджэння. Цяпер па факце інцыдэнту ідзе разбіральніцтва.