У Гомелі для кіроўцаў правялі акцыю "Шокатэрапія" (фота)
У цэнтры горада дэманстраваліся аўтамабілі, якія пабывалі ў дарожна-транспартных здарэннях.
3 чэрвеня ў цэнтры Гомеля прайшла акцыя “Шокатэрапія”. ДАІшнікі звезлі на плошчу Паўстання некалькі моцна пашкоджаных у аварыях аўтамабіляў.
Таксама на плошчы быў усталяваны стэнд з фотаздымкамі з месцаў дарожна-транспартных здарэнняў і падрабязным апісаннем аўтааварый. Супрацоўнікі ДАІ раздавалі “Аўтапамяткі” — брашуры, у якіх звяртаецца ўвага на самыя важныя для кіроўцы пытанні прафілактыкі ДТЗ.