У Гомелі да канца сезона могуць забараніць продаж білетаў на фан-сектар
Нагодай для гэтага стаў цэнтральны матч апошняга тура футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж "Гомелем" і барысаўскім БАТЭ.
Адмысловы зварот падрыхтавала ўпраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. Згодна з ім, падчас футбольнага матча фанатская трыбуна "Гомеля" арганізавана скандавала крычалкі з нецэнзурнымі выразамі, якія былі адрасаваныя футбалістам БАТЭ і іх заўзятарам. Такім чынам, быў “груба і цынічна парушаны грамадскі парадак пры правядзенні значнага спартыўнага мерапрыемства, які трансляваўся ў тэлевізійным эфіры”.
На дадзены момант разглядаецца пытанне аб забароне рэалізацыі білетаў на 12 і 13 фан-сектары стадыёна “Цэнтральны”.
Фота — fcgomel.by