У Глыбокім муж зарэзаў жонку, пасля скончыў жыццё самагубствам
Сіротамі засталіся двое малых дзяцей.
У Глыбокім у доме па вуліцы Жукава адбылася трагедыя. Маладая пара знаходзілася ў разводзе, жанчына жыла ў бацькоўскім доме. Былы муж пазваніў у дзверы дома, а калі жанчына адчыніла, ударыў яе нажом. У хуткім часе мужчына ўчыніў самазабойства.
Жанчыне было 22 гады, яе былы муж быў на некалькі гадоў старэйшы. Як паведамілі суседзі, ён неаднойчы пагражаў жанчыне забойствам.
Сіротамі засталіся двое малых дзяцей.
Фота — rus.delfi.ee