У Германіі затрымалі румынаў са старымі беларускімі рублямі
"Старыя" рублі / myfin.by
У Германіі два румыны трапіліся пры спробе падману з дапамогай старых беларускіх рублёў. Пра гэта піша сайт "Беларусь і свет".
Мужчыны ў раёне горада Парсберг спачатку выпрошвалі грошы ў іншых удзельнікаў дарожнага руху, а затым спрабавалі абмяняць амаль нічога не вартыя купюры.
Паколькі ў грамадзян Румыніі няма пастаяннага месца жыхарства ў Германіі, пракуратура вызначыла для іх залог у памеры трохзначнай сумы. Пасля неабходных працэдур і занясенні грошай іх адпусцілі.