У Гастомель прыязджаў мільярдэр Рычард Брэнсан
У Гастомель у Кіеўскай вобласці Украіны прыязджаў брытанскі мільярдэр, заснавальнік карпарацыі Virgin Group (у яе ўваходзіць вядомая касмічная кампанія Virgin Galactic) Рычард Брэнсан. Як піша hromadske.ua, ён цікавіўся аэрадромам прадпрыемства "Антонаў" і магчымасцямі яго аднаўлення. Экскурсію для госця зладзілі прадстаўнікі мясцовых уладаў, "Украбаронпраму" і "Антонава". Брэнсану распавялі пра перспектывы і наяўныя праекты рэканструкцыі.
Рычард Брэнсан паслядоўна падтрымлівае Украіну з часоў Еўрамайдана 2014 года.
Сёлета Гастомель больш за месяц знаходзіўся пад расійскай акупацыяй. На мясцовым аэрадроме быў знішчаны знакаміты транспартны самалёт Ан-225 "Мрія" (найбольшы ў свеце).
facebook.com/dumenkotaras