У Ганцавіцкім раёне міліцыя спыняла "голыя танцы"
Свой учынак мужчына не змог патлумачыць (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Ганцавіцкім раёне міліцыя спыняла "голыя танцы". У адным з населеных пунктаў 54-гадовы нецвярозы мужчына крычаў і бегаў па вуліцы без адзення. 33-гадовая мясцовая жыхарка патэлефанавала ў міліцыю і расказала пра "вулічнае шоу" каля жылых дамоў. Міліцыянеры затрымалі мужчыну. Свой учынак ён не змог патлумачыць.
У дачыненні хулігана распачалі крымінальную справу.