У Гамбургу пасля выбуху на складзе ў паветра ўзнялося таксічнае воблака

Гамбург, пажар на складзе / Ёнас Вальцберг / dpa
У Гамбургу пасля выбуху ў індустрыяльным раёне Ротэнбургсорт у паветра ўзнялося таксічнае воблака. Каля чацвёртай гадзіны раніцы пачаўся моцны пажар на складах, якія прызначаныя ў тым ліку для захоўвання серавадароду. Агонь яшчэ не патушылі, піша spiegel.de.
Паліцыя і мясцовыя ўлады параілі жыхарам горада зачыніць вокны і не выходзіць без патрэбы на вуліцу. З ваколіц месца выбуху эвакуявалі каля 140 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.