У Гальшанах павесілі польскі герб і трохмоўныя шыльды
Здымаецца кіно / osh.by
У Гальшанах у Ашмянскім раёне здымаюць мастацкі фільм з працоўнай назвай "Мы едины". Дзяржаўная прапаганда атрымала заданне паказаць жыццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў 1925 годзе.
На фотаздымках "Ашмянскай газеты" відаць, што для здымкаў фільма на будынках у мястэчку павесілі польскі герб і трохмоўныя шыльды.
osh.by