У Франкфурце згарэла драўляная назіральная вежа Гётэ (фота, відэа)
У Франкфурце-на-Майне згарэла драўляная назіральная вежа Гётэ. Гэта была адна з галоўных славутасцяў нямецкага горада. Як піша Der Spiegel, агонь хутка ахапіў 43-метровую вежу, з-за пагрозы абвалу пажарныя не адразу пачалі тушыць узгаранне. Дагэтуль прычына пажару невядомая.
Вежа была пабудаваная на радзіме нямецкага паэта і філосафа Ёгана Вольфганга Гётэ яшчэ ў 1867 годзе, тады яна мела вышыню 22 метры. Праз некалькі дзесяцігоддзяў яе дэмантавалі. У 1931 годзе пабудавалі 43-метровую вежу. Тры гады таму была праведзена рэканструкцыя.
Zur Zeit wird die Umgebung und ein in der Nähe befindliches Café gekühlt bzw. geschützt. Der Turm selbst ist leider nicht mehr zu retten.^rh pic.twitter.com/ZoSSMDB4Tb
— Feuerwehr Frankfurt (@feuerwehrffm) 12 октября 2017 г.
Фота: spiegel.de