У Францыі аўтобус трапіў у аўтакатастрофу, болей за 40 чалавек загінула

У Францыі аўтобус трапіў у аўтакатастрофу, болей за 40 чалавек загінула

Буйная аўтакатастрофа адбылася сёння раніцай на паўднёвым захадзе Францыі. Прыкладна ў 7.30 раніцы па мясцовым часе турыстычны аўтобус сутыкнуўся з грузавіком непадалёк ад горада Лібурн. Абодва транспартныя сродкі загарэліся ад удару. Некалькі чалавек паспелі выбрацца з ахопленага полымем аўтобуса.

На дадзены момант замежныя СМІ паведамляюць пра 41 загінулага. Гэта пасажыры аўтобуса і кіроўца грузавіка.

На месцы здарэння працуюць пажарныя і выратавальнікі, таксама сюды прыбыў міністр унутраных справаў Францыі Бернар Казнёў.

Прычыны аварыі і стан іншых людзей, якія пацярпелі ў здарэнні, пакуль невядомыя.

Фота: google.maps