У фінале Экстралігі хакеіст "Брэста" пабіў клюшкай ляжачага форварда праціўнікаў
Хакеісты "Металурга" выйгралі ў "Брэста" / ХК "Металург"
У першым матчы фіналу хакейнай Экстралігі жлобінскі "Металург" выйграў у Брэста з разгромным лікам — 6:1.
Другі матч адбудзецца таксама ў Жлобіне ў пятніцу, 12 красавіка. Пачатак гульні — у 19:55.
Сённяшняя сустрэча была адзначаная тым, што гулец "Брэста" Яраслаў Косаў літаральна збіў форварда "Металурга" Арцёма Анціпава, які ляжаў на лёдзе. Косава выдалілі да канца матча, Анціпаў працягнуць гульню не змог.