У Еўракамісіі выбары ў Беларусі назвалі "поўнай фальшыўкай"
Інструкцыі па тэлефоне / t.me/polymia/
У Еўракамісіі выбары ў Беларусі назвалі "поўнай фальшыўкай". У пятніцу на брыфінгу ў Бруселі пра гэта заявіла прадстаўніца знешнепалітычнай службы ЕС Аніта Хіпер. Паводле яе слоў, у РБ у гэтыя дні праходзіць "абсалютна недэмакратычнае мерапрыемства". "Гэта не выбары, калі вы загадзя ведаеце, хто пераможа", — дадала Хіпер.
Прадстаўніца знешнепалітычнай службы ЕС паведаміла, што Еўрасаюз будзе працягваць аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі. Яна заклікала вызваліць беларускіх палітвязняў.