У Дзятлаве эвакуявалі супрацоўнікаў райвыканкама, аднаго з іх вынеслі на руках
Эвакуацыя ў Дзятлаве / diatlovonews.by
26 верасня ў Дзятлаве эвакуявалі супрацоўнікаў райвыканкама, уключна са старшынёй Андрэем Садоўскім. Адбылося гэта ў рамках "адзінага дня бяспекі". Як піша раённая газета, спачатку ратавальнікі нагадалі чыноўнікам "тэорыю паводзінаў пры пажары і экстраннай эвакуацыі", а ўжо пасля былі практычныя заняткі. Эвакуацыя прайшла паспяхова, усіх супрацоўнікаў сабралі ў двары райвыканкама. А аднаго з іх ратавальнікі нават вынеслі з будынка на руках.