У Дзятлаўскім раёне згарэў касцёл, не выключаецца падпал (фота)
Здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны раніцы 22 траўня ў вёсцы Скрундзі.
Выратавальнікаў выклікалі са спазненнем, у выніку, калі яны прыехалі, драўляны касцёл ужо згарэў.
Як адзначае прэс-служба МНС, храм пабудавалі ў 1990 годзе і гістарычнай каштоўнасці ён не ўяўляў. Сярод версій прычыны пажару — падпал і кароткае замыканне электраправодкі.






Фота — 112.by