Амбасаду Беларусі адкрыюць у краіне Еўрасаюза

Сцяг Славакіі, ілюстрацыйнае фота

Сцяг Славакіі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларуская амбасада адкрыецца ў Славакіі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.

Адкрыць амбасаду плануецца да 1 верасня 2026 года.

Раней у Беларусь пасля амаль пяцігадовага перапынку вярнуўся амбасадар Славакіі. Гэтую пасаду заняў Ёзэф Мігаш, які ужо быў амбасадарам Славакіі ў Беларусі. Ён крытычна выказаўся пра санкцыі супраць Беларусі: "Наш намер — узмоцнена развіваць славацка-беларускае супрацоўніцтва і прыяцельскія адносіны. Перад намі — рэстарт нашых адносін пасля пяці гадоў застою, які пачаўся ў 2020 годзе".

Ёзэф Мігаш падчас пандэміі каранавіруса ў 2020-м прыняў удзел у парадзе Перамогі ў Мінску. Яго прысутнасцю на мерапрыемстве зацікавілася МЗС Славакіі, пасля чаго дыпламат падаў у адстаўку. А Лукашэнка ў ліпені таго ж года ўзнагародзіў яго ордэнам Францыска Скарыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.