“Я і кажу: пашлі нах…”: ці сапраўды Лукашэнка паслаў Трампа і ЗША — эфір
Роза Турарбекава
Чарговую лекцыю па актуальных пытаннях міжнароднай палітыкі прачытаў ўдзячнай аўдыторыі Лукашэнка падчас свайго апошняга выезду ў рэгіёны. Гэтым разам пра значны ўнёсак “лектара” ў вырашэнне геапалітычных пытанняў планетарнага масштабу слухалі супрацоўнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка (і шматлікія супрацоўнікі службы аховы, спецслужбаў, прапагандысты). Даведаліся і пра тое, хто запускаў “шарыкі” ў Літву (не беларускі бок), як ідуць перамовы з ЗША (“Ну я і кажу: пашлі нах…”), хто сарваў вызваленне Пачобута (палякі разам з літоўцамі) і на каго працуе Пратасевіч на самой справе…
Што прымусіла Лукашэнку менавіта цяпер звярнуцца да шчыраванняў пра апошнія палітычныя падзеі і да каго яго словы найперш былі скіраваныя? Ці будзе працяг у перамоў і “вялікай здзелкі” пасля таго, як Лукашэнка, па яго словах, паслаў амерыканцаў “нах…”? Якія пагрозы нясе пагаршэнне адносінаў з Літвой, ці чакаць адкрыцця новых пераходаў на польскай мяжы і вызвалення Пачобута? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.