Беларуская прапаганда–2025: як дзяржава кіруе эмоцыямі праз навіны і святы

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

Новы цыкл даследаванняў Беларускага цэнтра стратэгічных камунікацый паказаў, як дзяржаўныя медыя і прапагандысцкія каналы ператвараюць любую падзею — ад вучэнняў “Захад–2025” да “Славянскага базару” — у інструмент легітымацыі ўлады і ўмацавання залежнасці ад Расіі. Вайсковыя тэмы падаюцца праз рыторыку “абароны ад варожага Захаду”, культура — як поле “бітвы каштоўнасцяў”, а нават Дзень Незалежнасці выкарыстоўваецца, каб сцерці сувязь з дэмакратычным рухам і паказаць Беларусь не як суб’ект, а як частку “саюзнай прасторы”.

Асобны раздзел даследавання прысвечаны таму, як прапаганда працуе з вострымі сацыяльнымі і палітычнымі кейсамі — скандалу вакол “пакістанскіх рабочых” і гісторыі знікнення былой спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай. Замест фактаў — эмацыйныя гісторыі, спекуляцыі і пошук “знешніх ворагаў”, каб схаваць унутраныя прычыны напружання. 

Пра тое, што аб’ядноўвае гэтыя сюжэты, як дзяржава кіруе эмоцыямі праз медыя і чаму нават культура становіцца часткай ідэалагічнай вайны — у эфіры Еўрарадыё распавядзе доктарка навук, гендарная даследчыца і медыяэкспертка Ірына Сідорская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.