Ці гатовы Кіпр пайсці на аднаўленне адносінаў з Лукашэнкам — эфір
Алеся Пархоменка / Еўрарадыё
Са студзеня 2026 года старшынства ў ЕС пераходзіць да Кіпра. Здавалася б, якое значэнне гэта мае для беларусаў, а тым больш для Беларусі? Насамрэч, кантакты з кіраўніцтвам краіны, якая “ўзначальвае” ЕС вельмі важныя, бо дазваляюць беларускія пытанні і праблемы даносіць не толькі да кіпрскіх уладаў ды палітыкаў, але, праз іх, і да ўсяго Еўрасаюза. Чым і плануе скарыстацца Дэмакратычная амбасада Беларусі на Кіпры. Тым больш, што беларуская дыяспара Кіпра не толькі досыць вялікая, але і актыўная. Што відаць, напрыклад, па той дапамозе палітвязням і іх сваякам, якую мясцовая суполка збірае.
Якія магчымасці адчыняюцца перад беларусамі ў сувязі са старшынствам Кіпра ў ЕС і што для вырашэння беларускіх пытанняў плануе рабіць Дэмакратычная амбасада Беларусі на Кіпры? Чым жыве беларуская дыяспара Кіпра і якую канкрэтна дапамогу палітвязням мясцовая суполка аказвае? Як вырашаюцца пытанні з дакументамі для беларусаў Кіпра і ці гатовы Кіпр пайсці на аднаўленне адносін з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка ў 15:00.