Revolut блакуе рахункі, Нацбанк мяняе стаўкі — куды хіснецца эканоміка? Эфір

Анастасія Лузгіна

Анастасія Лузгіна / Архіў

Беларусам усё складаней карыстацца замежнымі фінтэх-сэрвісамі. На днях стала вядома, што Revolut пачаў блакаваць рахункі грамадзян Беларусі без ВНЖ у Еўрасаюзе. Кампанія тлумачыць гэта патрабаваннямі еўрапейскіх санкцый. Для многіх карыстальнікаў гэта азначае страту доступу да грошай і звыклага інструменту міжнародных разлікаў.

Чаму санкцыйныя абмежаванні зноў узмацняюцца і як гэта б'е па людзях і па банкаўскім сектары ў цэлым?

У эфіры Еўрарадыё эканамістка Анастасія Лузгіна. Пагаворым пра тое, як санкцыі ўплываюць на знешні гандаль Беларусі, як Нацбанк мяняе працэнтную палітыку ў канцы года і чаму ў лістападзе-снежні ён перагледзеў гранічныя стаўкі па новых крэдытах для юрыдычных і фізічных асоб.

Разбяром, што стаіць за гэтымі рашэннямі і чаго чакаць эканоміцы ў бліжэйшыя месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.