У Дзяржынскім раёне за год зафіксавалі 46 "экстрэмісцкіх злачынстваў"

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца / novychas.online

У Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці за 2024 год зафіксавалі 46 "злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". У пракуратуры кажуць, што летась іх стала менш, чым было ў 2023 годзе — 65.

Увогуле сцвярджаецца, што па выніках 2024-га "зафіксаваны самы нізкі ўзровень злачыннасці ў гісторыі Дзяржынскага раёна".

Затрыманні дзясяткаў чалавек у Дзяржынску адбыліся зімой-вясной 2023-га. Спачатку сілавікі праводзілі "зачыстку" пасля інцыдэнту ў Мачулішчах, калі дронам быў пашкоджаны расійскі самалёт. Пасля прычынай затрыманняў і ператрусаў называлася вывешванне ўздоўж дарогі каля горада сцяжкоў Беларусі і Украіны. "Зачыстка" ў Дзяржынску праводзілася і ў 2024-м.

За пратэсты 2020-га ГУБАЗіК тэрарызаваў Фаніпаль у Дзяржынскім раёне. Летась 22-гадовая студэнтка аднаго са сталічных ВНУ стала 54-й затрыманай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.