У Дзяржынскім раёне раварыст загінуў пад коламі грузавіка
У Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці раварыст загінуў пад коламі грузавіка. Трагічнае здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 25 студзеня на 23-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Дзяржынск. 57-гадовы мужчына, мясцовы жыхар, рухаўся на ровары ў спадарожным накірунку. Ён памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў.
Як адзначае сайт sb.by, ровар быў абсталяваны святлоадбівальнымі элементамі, а сам веласіпедыст — не. Кіроўца грузавіка ГАЗ (1998 года нараджэння) ехаў у бок Дзяржынска. Праводзіцца праверка.
Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама.