У Дзяржынскім раёне на хаду загарэўся аўтобус з дзецьмі
Аўтобус, на якім ехалі дзеці / @mchs112by
Аўтобус з дзецьмі загарэўся сёння раніцай на трасе М1 непадалёк ад пасёлка Энергетыкаў у Дзяржынскім раёне. Пра надзвычайнае здарэнне расказалі ратавальнікі, якія займаліся ліквідацыяй пажару. Аўтобус загарэўся на хаду.
Вядома, што дзеці вярталіся з Пінска. У салоне было 48 дзяцей і некалькі дарослых. Усе здолелі выбрацца, ніхто не пацярпеў, кажуць у МНС.
Паводле ратавальнікаў, ніхто не пацярпеў / @mchs112by