У даведцы аб смерці настаўніка, які два тыдні быў на ШВЛ, — ні слова пра COVID-1

У даведцы аб смерці настаўніка, які два тыдні быў на ШВЛ, — ні слова пра COVID-1

Настаўнік з Хойнікаў Алег Сачанка быў шпіталізаваны з каранавірусам і два тыдні ляжаў пад апаратам ШВЛ. Аднак у заключэнні аб прычынах смерці пра COVID-19 не было напісана ні слова. Дакумент у рэдакцыю TUT.by прадаставіў сын памерлага настаўніка Раман Сачанка

Афіцыйнай прычынай смерці мужчыны названая леважалудачкавая недастатковасць.

Раман адзначае, што ва ўсіх бальнічных дакументах і ў бальнічным лісце ў яго баць быў прапісаны дыягназ В34.2 — паводле міжнароднай класіфікацыі хвароб гэта азначае "Каранавірусная інфекцыя неўдакладненая". Але ў прычынах смерці яна не згадваецца.

Алег Сачанка захварэў 16 траўня. Першыя два экспрэс-тэсты паказалі адмоўны вынік. Але праз тыдзень пасля шпіталізацыі прыйшоў станоўчы вынік мазка ПЦР. Камп'ютарная тамаграфія, па словах сына, паказала, што інфекцыя паразіла 90% лёгкіх. Мужчыну шпіталізавалі з двухбаковай пнеўманіяй. 

25 траўня яго перавялі на апарат ШВЛ, пачаліся ўскладненні, спатрэбіўся гемадыяліз. У выніку мужчыну з Хойнікаў перавезлі ў Гомель. А 7 чэрвеня ён памёр.

Па водле інфармацыі Мінздароўя на 9 чэрвеня, у Беларусі зарэгістравана 50 265 выпадкаў заражэння каранавірусам, за ўвесь час памерлі 282 пацыенты.

У даведцы аб смерці настаўніка, які два тыдні быў на ШВЛ, — ні слова пра COVID-1
Даведкі Алега Сачанкі / TUT.by
У даведцы аб смерці настаўніка, які два тыдні быў на ШВЛ, — ні слова пра COVID-1
Даведкі Алега Сачанкі / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.