У Чырвоным касцёле ў Мінску развіталіся з Рыгорам Барадуліным (фота)
Народнага паэта Беларусі пахаваюць ва Ушачах, каля маці.
Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка ва ўзросце 79 гадоў.

Развітанне з Рыгорам Барадуліным адбываецца ў Чырвоным касцёле.

Яно пачалося ў 9.30 і працягвалася да 13-ай гадзіны.

Развітацца з Народным паэтам прыйшлі сотні людзей, у тым ліку вядомыя пісьменнікі і палітыкі.


У касцёле адслужылі дзве імшы — паводле рыма-каталіцкага і грэка-каталіцкага абрадаў.


Пахаваюць Рыгора Барадуліна 4 сакавіка на радзіме ва Ушачах, побач з магілай маці.









