У чацвер у Беларусі месцамі будзе да 10 градусаў цяпла

За некалькі дзён да вясны / t.me/osip_kray/
У чацвер, 27 лютага, невялікія ападкі (пераважна дождж) магчымыя толькі раніцай і ўдзень на захадзе Беларусі. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы галалёд, які магчымы месцамі, і пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -12 на ўсходзе да +2 на захадзе (у Мінску — ад -4 да -6), у дзённыя гадзіны — 1-7 цяпла (на Брэстчыне — да +10, у сталіцы — ад +3 да +5 градусаў).
У пятніцу амаль па ўсёй краіне прагназуюцца мокры снег і дождж. Уначы будзе ад +1 на захадзе да -10 на ўсходзе, удзень — ад 0 да +7. Ападкі чакаюцца і ў суботу.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.