У чацвер у Беларусі будзе да +25 і без дажджоў
Верасень / pexels.com, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У чацвер, 7 верасня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць і без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуюць слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні, паўночны — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 цяпла, па поўдні і паўднёвым захадзе краіны чакаецца да 14 са знакам "плюс". Удзень прагназуецца ад +18 па паўночным усходзе да +25 па паўднёвым захадзе краіны.