У чацвер у Беларусі будзе да +17 градусаў, дажджы
Дождж вясной / pixabay.com
У чацвер, 13 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +4 да +9 градусаў (у Мінску — ад +5 да +7), у дзённыя гадзіны — ад +11 да +17 (у сталіцы — 11-13 цяпла).
vk.com/belgidromet