У чацвер у Беларусі будзе да +11
Пераменная воблачнасць без ападкаў прагназуецца ў Беларусі ў чацвер / pixabay.com
У чацвер, 14 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуюць слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 4 марозу да 2 цяпла. Удзень будзе +5...+11.
Прагноз надвор'я на 14 сакавіка
Прагноз надвор'я на 14 сакавіка