У чацвер у Беларусі будзе 19-25 градусаў цяпла
Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У чацвер, 7 жніўня, У Беларусі ўначы чакаецца невялікая, удзень — пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па ўсходзе, а ўдзень пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +19...+25 градусаў.
У пятніцу ў Беларусі таксама будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ўдзень толькі па поўначы і паўночным усходзе краіны. Тэрмометры ўдзень пакажуць ад +19 па поўначы да +28 па паўднёвым захадзе краіны.
Прагноз надвор'я на 7 жніўня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 7 жніўня / Белгідрамет