У цэнтры Слоніма патануў аўтамабіль
У цэнтры Слоніма патануў аўтамабіль. Здарэнне адбылося 13 сакавіка. Прыпаркаваны легкавік раптам скаціўся ў канал Агінскага. З'явілася відэа, як Volkswagen Passat нейкі час нават плыў у межах горада.
У раёне гарадскога парка з вады машыну выцягвалі ратавальнікі.