У цэнтры Пінска ў гразі захрас міліцэйскі УАЗ

Міліцэйскі газік у цэнтры Пінска трапіў у непрыемную сітуацыю, якую зафіксаваў чытач media-polesye.by.
Паведамляецца, што міліцэйская машына спрабавала па газоне аб'ехаць перашкоды на закрытай для транспарту частцы вуліцы Першамайскай. Аднак у выніку аўто проста захрасла ў гразі.
Асаблівую пікантнасць сітуацыі дадае банерная расцяжка на заднім плане здымка — "Любімы горад".