У цэнтры Мінска з-за аварыі паралізавала трамвайны рух

У цэнтры Мінска з-за аварыі паралізавала трамвайны рух

На праспекце Машэрава ў Мінску трамвай сутыкнуўся з Renault. У выніку сутыкнення аўтамабіль атрымаў моцныя пашкоджанні.  

Трамвайны рух паралізаваны, відавочцы паведамляюць, што ў заторы стаіць каля 25 вагонаў. Пацярпелых у выніку аварыі, паводле папярэдніх дадзеных, няма, паведамляе tut.by.