У цэнтры Мінска актывіст заклікаў "тэрмінова спыніць Пуціна" (фота)
Праз 12 хвілін яго затрымалі АМАПаўцы.
У Мінску сёння прайшоў адзіночны пікет супраць палітыкі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і "распальвання трэцяй сусветнай вайны". Ад 15-й гадзіны каля выхаду са станцыі метро "Кастрычніцкая" на ходніках праспекта Незалежнасці з плакатам у руках стаяў Аляксей Шубара, актывіст грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" (зарэгістраваная ў Латвіі). "Людзі, трэба тэрмінова спыніць Пуціна! Не — сусветнай вайне!" — было напісана на плакаце.
Праз 12 хвілін хлопца затрымалі супрацоўнікі АМАПу, якія прыехалі на мікрааўтобусе. Пра гэта ў Facebook напісаў лідар "Альтэрнатывы" Алег Корбан.